9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыя разагнала акцыю пратэсту на вуліцы Гамарніка ў Менску. Людзей зьбілі (абноўлена)

25

Удзельніцу акцыі пратэсту супраць будаўнцітва дома на месцы дзіцячай пляцоўкі на вуліцы Гамарніка Ніну Нарубай затрымалі міліцыянты. Яшчэ адну з удзельніц акцыі пратэсту пабілі.

Ніна Нарубай стала перад будаўнічым кранам і не пускала яго на пляцоўку, паведаміла “Радыё Свабода”.

Каля дзесятку жыхароў з вуліцы Гамарніка ў Менску блякавалі фуру з кампанэнтамі вежавага крану. Яны пратэстуюць супраць разьвязанага будаўніцтва дома на месцы дзіцячай пляцоўкі.

Пратэст пачаўся з учорашняга дня, калі заблякаваныя жыхарамі фуры не змаглі праехаць на будаўнічую пляцоўку. Удзельнікі акцыі пратэсту ладзілі дзяжурства ноччу. Будаўнікі аднак раніцай змаглі загнаць тры фуры на будаўнічую пляцоўку. Аднак яшчэ чатыры фуры стаялі ўздоўж вуліцы і жыхары іх не прапускалі.

Таксама жанчыны не прапускалі маленькі кран на пляцоўку. Будаўнікі ўчынілі бойку з жанчынамі. Потым яны выклікалі міліцыю. Міліцыянты затрымалі Ніну Нарубай і пачалі здымаць на відэа ўдзельніц акцыі. Жанчыны былі вымушаныя разысьціся.

Ніна Нарубай: “Міліцыянты мяне паднялі на рукі”

Міліцыянты ўзялі паказаньні ва ўдзельніцы пратэсту супраць будаўніцтва на вуліцы Гамарніка Ніны Нарубай у апорным пункце на Гамарніка,14 і адпусьцілі.

“А 8-й гадзіне я падышла да будаўнічай пляцоўкі. Там яшчэ стаяла жанчына таксама з нашага дома. Падбеглі гэтыя шакалы з будаўнічай пляцоўкі і пачалі нас праганяць. Я сказала, а ў чым справа, што я ня маю права стаяць? Я закон не парушаю. А потым яны кінуліся да маёй суседкі і пачалі яе штурхаць у бок. Потым яны падбеглі да мяне, пачалі мяне абзываць нецэнзурнымі словамі. Потым яны падышлі да маёй суседкі і працягнулі яе ў другі бок. Калі прыехаў кран я стала насупраць крану. Міліцыя прыехала раз, потым другі, трэці раз. Потым прыйшоў наш участковы з Гамарніка,14, іх было 4 чалавекі, міліцыянты мяне паднялі на рукі.Яны мяне давялі да машыны, але я сказала, што нікуды не паеду. Тады яны мяне прывялі ў апорны пункт і зрабілі тут допыт”, - паведаміла Ніна Нарубай “Радыё Свабода”.

Жыхарка дома па вуліцы Гамарніка Натальля апавяла, што вяла назіраньне за сытуацыяй на пляцоўцы ўсю ноч:

“У іх не маглі разьвярнуцца машыны і яны пачалі заяжджаць на тратуар. І мы выстраіліся на тратуары перад машынамі. І потым пачалі падыходзіць іншыя жыхары. Два будаўнікі пачалі на мяне кідацца, заломвалі рукі, штурхалі, абражалі, крычалі, што я алькагалічка. Яны мне паламалі пазногці і пайшла кроў. Яны, канечне, спалохаліся”.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках