9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За кіраванне ў п'яным выглядзе ўвядуць максімальныя штрафы

11

Генеральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч лічыць, што суды мусяць прызначаць максімальныя штрафы кіроўцам за кіраванне ў нецвярозым выглядзе.

"Я лічу, што суды мусяць прызначаць максімальныя прадугледжаныя заканадаўствам штрафы за кіраванне ў нецвярозым выглядзе", - заявіў Р.Васілевіч журналістам у Менску, перадае "Інтэрфакс".

З ягоных словаў, "у заканадаўстве ёсць норма, што максімальны памер штрафу за кіраванне ў нецвярозым выглядзе складае 1 тысячу базавых велічыняў (1 базавая велічыня складае Br 35 тыс. - "ІФ"). Суды ж, як сведчыць практыка, прызначаюць 30- 70 базавых велічыняў".

Р.Васілевіч паведаміў, што сёння на паседжанні калегіі Генеральнай пракуратуры будуць разгледжаны пытанні прыцягнення да адказнасці кіроўцаў за кіраванне ў нецвярозым выглядзе.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках