Рыжскі саміт беларускае кіраўніцтва можа назіраць па Інтэрнэце
2- 3.06.2008, 14:44
Беларусь не будзе ўдзельнічаць у саміце кіраўнікоў краін Балтыйскага мора, які праходзіць у Рызе 3-4 чэрвеня. Беларусам застаецца толькі назіраць 7-ы саміт па сусветным павуцінні.
Пастаўляючы на экспарт у Прыбалтыку нафтапрадукты і калійныя ўгнаенні, Беларусь не лічыцца краінай Балтыйскага рэгіёна, піша AFN са спасылкай на РИА-Новости.
У саміце прымаюць удзел прэм'ер-міністры Германіі, Швецыі, Польшчы, Нарвегіі, Фінляндыі, Даніі, Латвіі, Літвы і Эстоніі.
На павестцы дня саміту — эканамічнае развіццё рэгіёна, пытанні энергетыкі, лагістыкі і фінансаў. У рамках сустрэчы пройдзе таксама бізнэс форум, у якім прымуць удзел прадстаўнікі буйных кампаній краін рэгіёна.
Асноўная задача форума - наладзіць адносіны паміж краінамі Балтыйскага мора з мэтай паляпшэння эканамічнага развіцця і ўзаемадзеянні ў рэгіёне ў цэлым.