20 красавiка 2024, Субота, 3:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парсюкевіча могуць перавесьці ў Менск. Палітвязень схуднеў на 20 кілаграм

2

У Дэпартамэнце выкананьня пакараньняў МУС не выключаюць, што палітвязьня шклоўскай турмы Сяргея Парсюкевіча перавядуць у менскую калёнію.

30 чэрвеня з палітвязьнем Сяргеем Парсюкевічам у шклоўскай турме сустрэлася ягоная жонка Натальля Парсюкевіч. Іх размова доўжылася дзьве гадзіны. Натальля Парсюкевіч вылучыла дзьве асноўныя навіны з турэмнага жыцьця свайго мужа: гэта прэсінг на яго ў шклоўскай турме з боку адміністрацыі і тое, што Сяргея Парсюкевіча зьбіраюцца пераводзіць у менскую турму, паведамляе “Радыё Свабода”.

Натальля Парсюкевіч кажа пра прыклады тэндэнцыйнага стаўленьня да свайго мужа з боку адміністрацыі:

Сочаць за ім, увесь час правяраюць, абшукваюць, быццам шукаюць, за што даць яму пакараньне. Сяргей прывёў такі прыклад: ідуць два атрады на працу, афіцэр спыняе і правярае, ці ідзе сярод іншых Парсюкевіч. Там і забойцы, і крымінальнікі, але такая звышпільнасьць чамусьці толькі адносна яго”, - кажа Натальля Парсюкевіч.

Сяргей Парсюкевіч стараецца ні ў чым не парушаць парадку, каб не даваць падставы для спагнаньняў.

Паводле Натальлі Парсюкевіч, яе муж напісаў заяву на перавод яго ў менскую турму. Калі гэта можа адбыцца, жанчыне невядома.

Намесьнік начальніка дэпартамэнту выкананьня пакараньняў пры Міністэрстве ўнутраных спраў Юры Баранкоў пацьвердзіў зьвесткі пра тое, што Сяргея Парсюкевіча могуць перавесьці ў Менск.

Такая заява ад яго была, як ад былога супрацоўніка праваахоўных органаў. Калі пацьвердзіцца тэндэнцыйнае стаўленьне да яго з боку іншых асуджаных, магчыма, задаволім яго заяву”, - кажа чыноўнік МУС.

Натальля Парсюкевіч таксама паведаміла, што яе муж казаў пра дрэннае харчаваньне ў шклоўскай калёніі: кормяць кашамі бязь мяса, няма вітамінаў.

З часу арышту муж схуднеў ледзь не на 20 кіляграм, ужо пасьля суду схуднеў гэтак, што засталіся толькі скура ды косткі,” — кажа Натальля Парсюкевіч.

Аднаго з лідэраў прадпрымальніцкага руху віцебскага прадпрымальніка Сяргея Парсюкевіча арыштавалі за ўдзел у акцыі пратэсту прадпрымальнікаў 10 студзеня ў Менску. У час адбыцьця адміністратыўнага арышту ў турме на Акрэсьціна ён быў зьбіты супрацоўнікам турмы Дулубам, але той, каб пазьбегнуць абвінавачаньняў у перавышэньні паўнамоцтваў сам абвінаваціў палітвязьня ў зьбіцьці. У судзе віна Парсюкевіча не была даказаная, але нягледзячы на гэта ён быў пакараны на 2,5 года зьняволеньня.

Сваёй віны палітвязень не прызнае. Ягонага вызваленьня патрабуюць Еўразьвяз і ЗША.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках