9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь можа зноў патрапіць у «спецпараграф» МАП

8
Беларусь можа зноў патрапіць у «спецпараграф» МАП

Сёння ў Жэневе ў рамках 97-ай сесіі Міжнароднай арганізацыі працы (МАП) Камітэт па нормах і стандартах абмяркоўвае беларускае пытанне. У Швейцарыі з гэтай мэтай знаходзіцца афіцыйная беларуская дэлегацыя і старшыня Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук.

Дарэчы, летась афіцыйную дэлегацыю ўзначальвалі віцэ-прэм'ер Андрэй Кабякоў і намеснік кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі Наталля Пяткевіч. Сёлета дэлегацыю ўзначальвае міністр працы Уладзімір Патупчык, а ў яе складзе - прадстаўнікі Мінпрацы, Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і прадстаўнікі наймальнікаў.

Лідэр незалежных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук лічыць, што беларускае пытанне будзе абмяркоўвацца на вельмі сур'ёзным узроўні. Сёмы год запар разглядаецца беларускае пытанне, пяць разоў краіну ўносілі ў "спецпараграф ", адзін раз стваралі камісію па расследаванні. Летась Еўразвяз пазбавіў Беларусь гандлёвых перавагаў, але, на думку Аляксандра Ярашука:

"Становішча прынцыпова не змянілася, і яно не можа змяніцца. Вядома, усе крокі па выкананні рэкамендацый Міжнароднай арганізацыі працы (дарэчы, іх таксама 12) - з'яўляюцца ні чым іншым, як рэфармаваннем палітычнай сістэмы ў бок дэмакратыі. Сённяшні рэжым яшчэ не даспеў да такога стану, ён не самазабойца, пагатоў і не вялікі рэфарматар. Вядома, і сітуацыя з правамі прафсаюзаў у краіне не можа прынцыпова змяняцца ў лепшы бок", -- паведаміў Ярашук для "Радыё Свабода".

Пры гэтым Ярошук не выключае, што Беларусь і ў шосты раз запар патрапіць у гэтак званы "спецпараграф". Да таго ж, улады так і не прынялі Закон аб прафсаюзах, які згодна з Указам прэзідэнта мусіў быць прыняты яшчэ ўвесну мінулага года. Міжнародная арганізацыя працы вядомая сваёй прынцыповай пазіцыяй, кажа Аляксандр Ярашук:

"МАП рашуча настойвае на выкананні сваіх рэкамендацый і не мае намеру адступаць. Больш за тое, там нават гатовы пайсці на радыкальныя крокі – скарыстацца параграфам 33 Статуту МАП, што значыла б заклік да краінаў міжнароднай супольнасці спыніць усялякія адносіны з урадам Беларусі. І па-другое, вельмі непрыемныя перспектывы, наўпрост звязаныя з гандлёвымі прэферэнцыямі".

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках