20 красавiка 2024, Субота, 11:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Разгляд касацыйнай скаргі па «Працэсе 14-ці» прызначаны на 22 ліпеня

22 ліпеня ў Менскім гарадзкім судзе адбудзецца разгляд касацыйнай скаргі на прысуд суда Цэнтральнага раёна Менска ад 22 красавіка, калі за ўдзел у акцыі пратэсту 10 студзеня ў Менску былі пакараныя 10 моладзевых актывістаў.

Уладзімір Сяргееў і Антон Койпіш атрымалі штраф у памеры 100 базавых велічынь кожны; Аляксей Бондар, Арцём Дубскі, Міхаіл Пашкевіч, Тацьцяна Цішкевіч, Алесь Стральцоў, Міхаіл Крываў і Алесь Чарнышоў пакараныя абмежаваньнем волі на два гады без накіраваньня ў папраўчыя ўстановы адкрытага тыпу, нагадвае праваабарончы цэнтр “Вясна”.

Моладзевага актывіста Андрэя Кіма, абвінавачанага яшчэ і ў зьбіцці міліцыянта, судзьдзя Алена Ільіна прыгаварыла на паўтары гады пазбаўленьня волі з адбываньнем пакараньня ў калоніі агульнага рэжыму.

10 студзеня 2008 года некалькі тысяч чалавек бралі ўдзел у акцыі пратэсту прадпрымальнікаў супраць прэзідэнцкага ўказу №760. У той дзень было затрымана некалькі дзесяткаў грамадзянаў, многія з якіх пры гэтым былі моцна зьбітыя.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках