9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыя просіць насельніцтва падаць фота і відэа з месца выбуху ў Менску

7

Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі ў чарговы раз звяртаецца да насельніцтва падаць фота- і відэаінфармацыю з месца выбуху ў Менску.

Аб гэтым паведаміў агенцтву "Інтэрфакс-Захад" часова выконваючы абавязкі начальніка ўпраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС Беларусі Канстанцін Шалькевіч.

"Любая інфармацыя аб падзеях, якія адбыліся, адзнятыя на канцэрце фота- або відэакадры могуць істотна дапамагчы следству ва ўсталяванні асобы злачынцы", падкрэсліў ён.

Пры гэтым К.Шалькевиіч удакладніў, што "ў першую чаргу, міліцыя звяртаецца да грамадзянаў, якія знаходзіліся ў раёне выбуху і выяўленні другой выбухной прылады з 22.00 да 00.30".

Ён удакладніў, што абясшкоджаная выбухная прылада была выяўленая 3 ліпеня ў 23.00 на зялёным газоне ў месцы скрыжавання праспектаў Машэрава і Пераможцаў поруч усталяванага падчас канцэрту трансляцыйнага экрана".

Па словах К.Шалькевіча, "праваахоўныя органы працягваюць расследаванне па справе выбуху, які адбыўся ў ноч на 4 ліпеня каля стэлы "Менск - горад-герой". Штодня супрацоўнікі органаў унутраных справаў атрымліваюць і аналізуюць як мноства вусных паведамленняў, так і відэа- і фотаздымак, якія прадастаўляюцца відавочцамі".

Суразмоўца агенцтва адзначыў, што звязацца з прадстаўнікамі следчай групы можна па наступных тэлефонах: 227-21-24, 222-85-63, 229-40-96.

"Таксама можна пакінуць любое, нават ананімнае, паведамленне з інфармацыяй аб здарэнні на інтэрнэт-сайтах МУС (www.mvd.gov.by) або ГУЎС Менгарвыканкама (www.guvd.gov.by), адзначыў К.Шалькевіч, падкрэсліўшы, што прыватнасць і ўзнагарода гарантуюцца.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках