Па Менску расклейваюць фальшывы фотаробат падазраванага ў выбуху
23- 14.07.2008, 12:20
У Менску з'явіліся ўлёткі з выявай фотаробата падазраванага ў здзяйсненні выбуху на канцэрце 3 ліпеня. Аднак ГУЎС Менгарвыканкама сцвярджае, што фотаробат фальшывы.
Уначы 12 ліпеня ў рэдакцыю газеты «КП у Беларусі» патэлефанаваў чытач і распавёў, што фотаробат вісіць на чыгуначным вакзале ў Менску. Такі жа фотаробат быў налеплены на будынак Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук. Больш таго, раніцай 13 ліпеня журналістам газеты ў адным з АЎС Першамайскага раёна без праблем атрымалася атрымаць фотаробат падазраванага.
- Я нават не ўяўляю, як магла з'явіцца такая інфармацыя, - заявіў у інтэрв'ю «КП у Беларусі» прэс-сакратар ГУЎС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі. - У МУС ёсць фотаробаты, але не было ніякага распараджэння іх апублікаваць. Я пакуль не бачыў гэты фотаробат, але ўпэўнены, што гэта ілжывая ўцечка інфармацыі. За такія жарты зламысніку пагражае крымінальная адказнасць…
