9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуская міліцыя не раскрывае прычынаў затрымання расейца

Прэс-аташэ амбасады Расеі ў Беларусі Вадзім Гусеў пацвердзіў «Інтэрфаксу» факт затрымання ў Менску расейца Ўладзіміра Бялуніна.

«У амбасаду звярнуліся сваякі Ўладзіміра Бялуніна. Амбасада нотай папытала консульскае аддзяленне МЗС Беларусі падаць афіцыйную інфармацыю аб затрыманні. Беларускія ўлады паінфармавалі, што Бялунін Уладзімір Сяргеевіч быў затрыманы па арт. 108 КПК Беларусі (затрыманне па непасрэдна ўзніклым падазрэнні у здзяйсненні злачынства)»,- паведаміў Гусеў.

У той жа час ён не стаў звязваць затрыманне расейскага грамадзяніна з іншымі затрыманнямі па факце выбуху ў Менску ў ноч на 4 ліпеня.

У праваахоўных органах Беларусі ўхіліліся ад каментароў па дадзенай падставе, адмовіўшыся пацвердзіць альбо аспрэчыць інфармацыю аб затрыманні Бялуніна.

Як паведамляе шэраг інтэрнэт-СМІ, У.Бялунін з'яўляецца студэнтам аднаго з менскіх вну, яму 21 год. Ягоныя бацькі сцвярджаюць, што ён цяжка хворы - у яго непацверджаны дыягназ анарэксія, ён не можа нармальна есці.

Інтэрнэт-СМІ цытуюць словы ягонай маці Тамара Бялунінай аб тым, што Ў.Бялуніна забіралі некалькі разоў. Спачатку 4 ліпеня, пасля іспыту, у гэты ж дзень у іх дома правялі ператрус і забралі сістэмны блок кампутара, мабільны тэлефон, другі раз ён патрапіў у міліцыю 9 ліпеня.

Т.Бялуніна распавяла, што яны ў Беларусь прыехалі з дзецьмі з Карачаева-Чаркесіі, дзе пражылі вялікую частку жыцця.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках