Моладзь заклікае беларусаў памятаць аб зьніклых лідэрах апазіцыі (Фота)
- 17.07.2008, 9:26
Расцяжкі з лічбай "16" і заклікам "Памятай!" з'явіліся ў Дзень салідарнасці ў розных раёнах Мінска.
Актывісты грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” замацавалі іх на мастах, будынках, агароджах. Многія з іх былі бачныя на працягу некалькіх гадзінаў і прыцягнулі ўвагу жыхароў гораду. Расцяжкі былі вывешаныя ў мікрараёнах "Захад", "Сухарава" і "Паўднёвы Захад".
Нагадаем, што Дзень салідарнасці праходзіць у Беларусі 16 дня кожнага месяца ў знак салідарнасці з сем’ямі зніклых у Беларусі лідэраў апазіцыі і журналіста, а таксама ў падтрымку ўсіх рэпрэсаваных рэжымам Лукашэнкі.


