9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У вас ёсьць балты і гайкі? Тады мы прыйдзем да вас! (Фота)

3

Адразу дзьве акцыі салідарнасьці прайшлі 16 ліпеня ў сталіцы Літвы – Вільні. А 15 гадзіне каля 20 актывістаў з моладзевых арганізацый “Малады Фронт”, “StudAlliance” ды простыя маладзёны сабраліся каля будынку беларускай амбасады ў Літве.

Акцыя была распачата пэрфомансам. Мінакам было прадэманстравана, як у Беларусі праводзяцца “апэратыўныя дзеяньні”. Лёзунгі на плякатах былі наступныя: “У Вас ёсьць балты і гайкі? Вы п’еце сок? Мы прыйдзем да Вас!”.

На падыходах мінакам раздавалі ўлёткі, у якіх быў пазначаны асноўны сэнс акцыі: выкрыцьцё абсурду прэвентыўных затрыманьняў і патрабаваньне незалежнага і адкрытага раследваньня выбуху ў Менску 4 ліпеня.

Праз 10 хвілін пасьля настойлівых просьбаў літоўскай аховы і паліцыі пэрфоманс быў згорнуты, але на гэтым дзеяньне не скончылася: маладафронтавец Кірыл Атаманчык перадаў у беларускую амбасаду афіцыйную заяву, у якой шла гутарка пра заклапочанасьць моладзі ў сувязі зь тым, што выбух выкарыстоўваецца як негалосны загад для распачынаньня рэпрэсій супраць дэмакратычнай апазыцыі ў Беларусі. Дадзеную заяву прынялі супрацоўнікі амбасады.

Увечары ў цэнтры Вільні прадстаўнікі “Маладога Фронту” і беларускія студэнты, якія вымушаны вучыцца за мяжою, правялі яшчэ адну акцыю, якая была накіравана на інфармаваньне жыхароў літоўскай сталіцы аб тым, які перасьлед адбываецца на сёнешні дзень ў розных рэгіёнах Беларусі. Дзесяткі сьвечак, а таксама бел-чырвона-белыя сьцягі і транспаранты на розных мовах былі добра бачны за некалькі соцень мэтраў на падыходах да гэтага месца.

- Сёняшні дзень паказаў, што моладзь нават па-за межамі сваёй краіны не застаецца ў баку ад беларускіх праблемаў, - кажа удзельнік акцый, маладафронтавец Кірыл Атаманчык.- Той факт, што прадстаўнікі дыпляматычнай місіі Беларусі ў Літве адгукнуліся на наша патрабаваньне і выйшлі зь амбасады, сьведчыць аб тым, што ўлады бачаць рашучасьць у гэтых дзеяньнях і таму ня могуць іх кантраляваць, а таму зь імі прыходзіцца лічыцца. Акцыя, якая адбылася ўвечары паказала, што абсалютная большасьць нашых суседзяў, літоўцаў, заклапочана нашымі праблемамі і шчыра нас падтрымлівае, што, дзякуючы такой падтрымцы з боку нашых бліжэйшых суседзяў, робіць салідарнасьць яшчэ мацней.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках