9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Крыме разбіўся аўтобус з турыстамі з Беларусі

Аўтобус з турыстамі з Беларусі, якія ехалі ў Крым на адпачынак, урэзаўся ў дрэва на абочыне горнай дарогі на Паўднёвым беразе Крыму.

"На зацяжным спуску ў аўтобуса маркі "Неаплан" адмовілі тормазы. Кіроўца здолеў скіраваць у так званы "улоўны тупік". Аўтобус убіўся ў дрэва і спыніўся, пацярпеў кіроўца", - паведамілі РІА "Новости" у прэс-службе крымскага ўпраўлення МНС Украіны.

Аварыя аўтобуса, які рушыў рэйсам Менск – Феадосія - Судак і ў якім было 28 грамадзянаў Беларусі - два кіроўцы і 26 пасажыраў, адбылася ў чацвер прыблізна а поўдні ў раёне Судака ва ўсходняй частцы Паўднёвага берага Крыму.

Нагадаем, што ў пачатку ліпеня пад Феадосіяй аўтобус з турыстамі з Беларусі сутыкнуўся з легкавым аўтамабілем.

З паведамлення прэс-службы ДАІ Крыму, аварыя адбылася ўвечар 2 ліпеня ў раёне сяла Уладзіславаўка. Аўтамабіль "Чэры Амулет" пад кіраваннем 21-гадовага жыхара Феадосіі выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з аўтобусам "Сетра". У аўтобусе было 10 пасажыраў, якія вярталіся з Феадосіі ў Беларусь, перадае ІА "Новый регион".

Ад сутыкнення кіроўца легкавіка загінуў на месцы, а двое яго пасажыраў дастаўленыя ў лякарню з чэрапна-мазгавымі траўмамі і ранамі на твары.

Кіроўца і пасажыры аўтобуса не пацярпелі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках