9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кандыдат у дэпутаты прызываецца ў войска

24 ліпеня ў раённым ваенкамаце сябру Партыі БНФ Віталю Каратышу ўручылі загад зьявіцца сёньня з рэчамі на прызыўны пункт для адпраўкі ў войска.

Учора актывіст скончыў праходжаньне мэдычнай камісіі, якая прызнала яго, хоць і з максымальнымі абмежаваньнямі, але годным для службы ў войску. Віталь Каратыш - кандыдыат у кандыдаты ў дэпутаты на “парлямэнцкіх выбарах” 2008 году ад дэмакратычных сілаў па Лунінецкай выбарчай акрузе № 12. 23 ліпеня ён атрымаў пасьведчаньні для сябраў сваёй ініцыятыўнай групы і меў намер пачынаць зьбіраць подпісы за сваё вылучэньне.

"Я ўжо зарэгістраваў сваю ініцыятыўную групу, - кажа Віталь Каратыш. - Маю 41 сябра ініцыятыўнай групы. Гэта больш, чым маюць мае апанэнты ад улады. Відаць, мяне палічылі занадта моцным кандыдатам і вырашылі тэрмінова ізаляваць ад удзелу ў “выбарах”, прызваўшы ў войска. Такога ў нашым раёне яшчэ ніколі не было, каб пасьля праходжаньня мэдычнай камісіі на другі дзень адпраўлялі служыць".

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках