28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Барысавам затрыманыя больш за 60 актывістаў апазіцыі (абноўлена)

27

Больш за 60 моладзевых актывістаў былі затрыманыя пад Барысавым (Менская вобласць). Затрыманне адбывалася сіламі АМАПа.

Маладыя людзі адпачывалі і ўдзельнічалі ў ролевай гульне «Моладзевая рэспубліка» -- вывучалі прынцыпы ладу дэмакратычнай дзяржавы, вучыліся праводзіць палітычныя рэформы і ўдзельнічаць у выбарчых кампаніях. Арганізаванае мерапрыемства было пры падтрымцы грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь».

26 ліпеня раніцай на месца, дзе быў пастаўлены намётавы горад, прыбытлі супрацоўнікі АМАПа і міліцыі. Як паведамілі прэс-цэнтру Хартыі’97 барысаўскія праваабаронцы, міліцыянты сцвярджалі, што ім паступіла тэлефанаванне, што пад Барысавам сабраліся прадстаўнікі «радыкальнай моладзі».

Усіх затрыманых даставілі ў Барысаўскі РАУС. Як паведаміў актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Зміцер Бародка, у аддзяленні міліцыі высвятлялі асобы актывістаў, бралі ў іх тлумачэнні і адбіткі пальцаў, а таксама складалі адміністрацыйныя пратаколы аб парушэнні правілаў пажарнай бяспекі (за распальванне вогнішчаў у лесе). За гэтае правапарушэнне прадугледжаныя штрафы. Увечары усе затрыманыя актывісты былі вызваленыя з РАУС.

Грамадзянская кампанія «Еўрапейская Беларусь» (www.europeanbelarus.org) аб'ядноўвае грамадзян, якія падтрымліваюць еўрапейскі шлях развіцця Беларусі. Галоўнай мэтай кампаніі з'яўляецца забеспячэнне незалежнасці і паспяховага развіцця краіны, што магчыма толькі шляхам далучэння Беларусі да Еўрапейскага Звяза. Грамадзянская кампанія «Еўрапейская Беларусь» была ініцыяваная 24 студзеня 2008 года намеснікам міністра замежных спраў Беларусі ў адстаўцы, міжнародным каардынатарам Хартыі’97 Андрэем Саннікавым, палітвязням, былым міністрам замежнаэканамічных сувязяў Беларусі Міхаілам Марынічам, старшынём Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Міколам Статкевічам і намеснікам старшыні Партыі БНФ Віктарам Івашкевічам. Актыўнымі ўдзельнікамі «Еўрапейскай Беларусі» таксама сталі грамадзянская кампанія «Джынс за Свабоду», «Малады Фронт» і грамадзянская кампанія «За Свабоду» (не блытаць з рухам «За свабоду»).

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках