18 траўня 2024, Субота, 4:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галоўным назіральнікам ад СНД на «выбарах» будзе кадравы выведнік

4

Кіраўнічка Цэнтравыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына ўручыла старшыню Выканкама СНД Сяргею Лебедзеву пасведчанне N1 міжнароднага назіральніка на "парламенцкіх выбарах" у Беларусі. Ён, у сваю чаргу, паабяцаў, што забяспечыць належны кантроль за правядзеннем выбараў.

Паказальна, што Сяргей Лебедзеў з'яўляецца прафесійным выведнікам. Адукацыю ён атрымаў у Кіеўскай школе КДБ, а таксама ў Чырванасцяжным інстытуце КДБ. У органах дзяржбяспекі Лебедзеў працуе ад 1973 года, і ў 2000-м даслужыўся да пасады дырэктара расейскай Службы знешняй выведкі. На пасаду старшыні Выканкама СНД ён быў прызначаны параўнальна нядаўна - летась, паведамляе газета «Салідарнасьць».

У часе сустрэчы Ярмошына казала як у скрыпку грала: "Мы прыкладзем усе намаганні, каб місіям было зручна і камфортна працаваць. Мы будзем улічваць усе заўвагі, якія змогуць быць выказаныя доўгатэрміновымі місіямі" (цытуецца паводле агенцтва "Інтэрфакс"). Лебедзеў падтакваў, што запрашэнне міжнародных назіральнікаў гарантуе дэмакратычнасць правядзення выбараў. "Мы можам забяспечыць належны кантроль за правядзеннем выбараў, захаваннем правоў выбарцаў", -- урачыста заявіў кіраўнік Выканкама СНД. Як гэта спалучаецца з выказаным ім жа намерам заняць пазіцыю "неўмяшання", адной службе знешняй выведкі вядома.

"Мы ведаем, што ЦВК Беларусі і ўсе структуры, якія забяспечваюць правядзенне "выбараў", маюць належны досвед - гэта пацвярджаюць папярэднія выбары ў Беларусі", - сказаў старшыня Выканкама СНД, пры гэтым ён падкрэсліў, што міжнародныя нормы ў часе выбараў у Беларусі выконваліся і ў папярэднія гады. Што ж, калі гэта думка Лебедзева з нагоды мінулых выбарчых кампаній, то ўжо цяпер ясна, якую адзнаку група назіральнікаў пад яго кіраўніцтвам дасць цяперашняй - найвышэйшую.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках