18 траўня 2024, Субота, 3:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навумаў: «Магчыма, мы крыху паспяшаліся»

10

Дапамогу Беларусі ў расследаванні крымінальнай справы аб выбуху ў Менску 4 ліпеня аказваюць праваахоўныя органы 5 краін, паведаміў журналістам міністр унутраных спраў Беларусі Ўладзімір Навумаў.

"Дапамогу ў раскрыцці злачынства звязанага з выбухам аказваюць 5 краін", сказаў У.Навумаў.

Пры гэтым ён удакладніў, што "расейскія калегі працуюць з першага дня. Яны будуць дапамагаць расследаваць гэтую справу датуль, пакуль злачынства не будзе раскрытае".

У.Навумаў выказаў упэўненасць у тым, што дадзенае злачынства будзе раскрыта. "Ёсць падставы, каб раскрыць гэтае злачынства, праводзіцца вялікая праца", - падкрэсліў ён.

Разам з тым міністр адзначыў, што ва ўсіх краінах свету пры раскрыцці падобных злачынстваў "міліцыі імкнуцца не перашкаджаць працаваць". "Магчыма, мы крыху паспяшаліся на першапачатковым этапе расследавання злачынства аб выбуху", - сказаў кіраўнік МУС, перадае "Інтэрфакс".

Дакранаючыся пытання аб удзеле ў расследаванні гэтай справы калегаў з праваахоўных органаў іншых краін, міністр адзначыў, што ў аператыўных інтэрасах не называць гэтыя краіны, дадаўшы, што сувязь з імі ў рамках расследавання праводзіцца штотыдзень. Разам з тым ён удакладніў, што "ёсць пэўнае ўзаемадзеянне з калегамі з Турцыі, дзе таксама нядаўна адбыўся выбух".

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках