9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Муж Ніны Шыдлоўскай затрыманы па справе выбуху ў Менску

3

У аўторак у кватэры Ніны Шыдлоўскай і яе мужа Міраслава Лазоўскага быў праведзены ператрус - на падставе пастановы ў сувязі з завядзеньнем справы па факце выбуху ў Менску ў ноч на 4-ага ліпеня.

Былі канфіскаваныя сыстэмны блёк кампутара, нататнікі, улёткі. Міраслаў Лазоўскі затрыманы. Яму ўдалося патэлефанаваць жонцы, якая прыехала да будынку КДБ. Супрацоўнікі КДБ пацьвердзілі Шыдлоўскай, што яе муж знаходзіцца ў іх і, магчыма, будзе затрыманы. Яны параілі ёй зьвяртацца па інфармацыю ў працоўны час, паведамляе “Радыё Свабода”.

Як распавяла ўчора сама Ніна Шыдлоўская, ператрус пачаўся хутка пасьля 9-ай раніцы і цягнуўся амаль да 16-ай гадзіны. Міліцыя паведаміла, што ператрус вядзецца на падставе пастановы ў сувязі з завядзеннем справы паводле выбуху ў ноч на 4-е ліпеня.

“Два разы ператрэслі кватэру з сабакамі, пасля чаго забралі мужа на гутарку ў абласны камітэт дзяржбяспекі. Пастанова аб ператрусу была аформлена менавіта на яго. З кватэры забралі сістэмны блок камп'ютара, старую друкаваную прадукцыю і ўлёткі. Усё гэта для нас, безумоўна, было вельмі нечакана. Міраслаў працуе звычайным інжынерам у камерцыйнай фірме”, - кажа Ніна Шыдлоўская.

Нагадаем, Ніна Шыдлоўская з’яўляецца намесьніцай старшыні Згуртаваньня беларусаў сьвету “Бацькаўшчына”, за часам прэзыдэнцкай кампаніі 2006-ага году была прэсавай сакратаркай экс-кандыдата на пасаду прэзыдэнта палітвязьня Аляксандра Казуліна.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках