20 траўня 2024, панядзелак, 4:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зельцэра прысудзілі да 3 год калёніі. Плян Бэла ў дзеянні?

5
Зельцэра прысудзілі да 3 год калёніі. Плян Бэла ў дзеянні?

Грамадзянін ЗША Эмануіл Зельцэр прысуджаны да 3 год пазбаўлення волі за «камерцыйны шпіянаж». Такі прысуд сёння вынес Менскі гарадзкі суд.

За збіранне звестак камерцыйнага характару і выкарыстоўванне падробленых дакументаў Э.Зельцэр прысуджаны да 3 год пазбаўлення волі з адбываннем у калёніі агульнага рэжыму; у перавозцы праз мытную мяжу Беларусі наркатычных і псіхатропных рэчываў Э.Зельцер прызнаны невінаватым.

Грамадзянка Расеі Ўладлена Брускова за «збіранне камерцыйнай інфармацыі і выкарыстоўванне падробленых дакументаў» прысуджаная да 1 году пазбаўлення волі ў калёніі агульнага рэжыму.

Нагадаем, што стан здароўя грамадзяніна ЗША Эмануіла Зельцэра, над якім ішоў судовы працэс у Менску, такое, што канвой заносіў яго ў суд на руках. Падсудны амаль паўгады ўтрымліваўся пад вартай у турме КДБ.

Як паведаміў журналістам адвакат Зельцара Зьміцер Гарачка, амерыканскі грамадзянін пачаў скардзіцца на здароўе. "Ён кажа, што яму складана падняцца па ўсходах у будынак суда, і на чацвёрты паверх канвой яго заносіць на руках", - паведаміў адвакат.

Пры гэтым ён зазначыў, што "у чалавека, які прымаў лекі ўсё жыццё, і яму зараз іх не даюць, проста павольна памірае арганізм". Адвакат адмовіўся паведаміць падрабязнасці судовага працэсу па справе Э.Зельцэра, нагадаўшы аб тым, што ён даў падпіску ў судзе аб невыдаванні інфармацыі.

Амбасаду ЗША не дапусцілі на працэс па справе Зельцэра

Амерыканскім дыпляматам не дазволілі прысутнічаць на судовым працэсе па справе грамадзяніна ЗША Эмануіла Зельцэра, які зараз адбываецца ў Менску, заявіў 6 жніўня на прэс-канферэнцыі ў Менску Часовы Павераны ў справах ЗША у Беларусі Джонатан Мур.

"Мы не атрымалі дазволу прысутнічаць на працэсе. Працэс закрыты таксама для амерыканскіх дыпляматаў. Мы ня ведаем, у чым яго вінавацяць. Мы не можам сачыць за станам ягонага здароўя", - сказаў Дж.Мур. Ён падкрэсліў, што ЗША па-ранейшаму "патрабуюць, каб Э.Зельцера вызвалілі па гуманных меркаваннях".

Кіраўнік амерыканскай дыпмісыі ўдакладніў, што прадстаўнікі амбасады сустракаліся з Э.Зельцэрам з 12 сакавіка толькі тройчы, і аднойчы Э.Зельцара наведаў амерыканскі лекар.

План Бэла ў дзеянні?

Нагадаем, што тыдзень таму з'явілася інфармацыя, што піяр-мэнэджар, верхавод рады дырэктараў кампаніі "Чайм Кам’юнікэйшанз" Цімаці Бэл падпісаў з урадам Беларусі кантракт аб паляпшэнні вобразу краіны на міжнароднай арэне. Піяр-мэнэджар паведаміў, што будзе працаваць над вобразам Беларусі як краіны. Закрыты суд, цвёрды прысуд амерыканскаму адвакату, а таксама ўтрыманне яго ў турме ў цяжкім стане здароўя, мабыць, з'яўляецца часткай плану лорда Бэла.

Як ужо паведамляў прэс-цэнтр Хартыі’97, Эмануіл Зельцар і ягоны сакратар былі затрыманымі ў Менску 12 сакавіка 2008 году. Першапачаткова затрыманым прад'яўляліся абвінавачванні ў выкарыстоўванні загадзя ілжывых афіцыйных дакументаў. Зельцэр з'яўляецца адвакатам грамадзяніна ЗША Джозафа Кея, які з'яўляецца далёкім сваяком грузінскага бізнэссоўца Бадры Патаркацішвілі. Пасля смерці 13 лютага Патаркацішвілі Дж.Кей прадставіў дакументы, паводле якіх ён прызначаны выканаўцам завяшчання памерлага. Дакументы былі складзенымі Э.Зельцэрам, аднак сваякі Патаркацішвілі абвесцілі іх падробкай, пасля чаго Зельцэр быў затрыманым у Менску. 13 траўня суд Тбілісі прызнаў Кея выканаўцам завяшчання, пацвердзіўшы тым сама сапраўднасць дакументаў.

Падрабязнасці арышту Зельцэра афіцыйна не каментуюцца, паколькі справа мае статус дзяржаўнай таямніцы.

27 траўня з-за лекаў, якія адвакат прывёз з сабой у Беларусь, паколькі пакутуе на хранічныя хваробы, у дачыненні да яго былаўзбуджанай яшчэ адна крымінальная справа — па ч. 1 арт. 328 (незаконная перавозка і захоўванне наркатычных сродкаў) і ч. 2 арт. 228 (кантрабанда наркатычных сродкаў) Крымінальнага кодэксу Беларусі. Асабісты лекар Э.Зельцэра неаднакроцна звяртаўся ў Генпракуратуру, паказваючы, што лекі, якіх таго пазбавілі пры затрыманні, яму жыццёва неабходныя. Ён таксама заявіў, што ніколі не інфармаваў свайго пацыэнта аб тым, што ў склад прэпаратаў уваходзяць рэчывы, якія могуць лічыцца наркатычнымі.

Амерыканскі адвакат таксама не прызнае сябе вінаватым у інкрымінаваным яму «камерцыйным шпіянажы» і называе сваю справу «цалкам сфальсыфікаванай».

Сваякі Зельцэра і, у прыватнасці, ягоны брат Марк Зельцэр, звязваюць затрыманне Эмануіла ў Беларусі з ягонай справай па спадчыне Бадры Патаркацішвілі.

Як сцвярджае брат Эмануіла Зельцэра, бізнэсовец Барыс Беразоўскі датычны да арышту Зельцэра ў Беларусі. Марк лічыць, што Беразоўскі загадзя плянаваў візіт Эмануіла Зельцэра ў Беларусь.

Дзяржаўны дэпартамент ЗША патрабуе ад беларускіх уладаў неадкладнага вызвалення амерыканскага адваката. 25 красавіка консул Злучаных Штатаў Амерыкі Кэралайн Севедж сустракалася з арыштаваным. Па словах консула, Зельцэр паведаміў ёй, што «на другі і трэці дзень затрымання яго збівалі». Адвакат вельмі схуднеў, саслабеў, яму цяжка хадзіць, размаўляць.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках