8 траўня 2024, Серада, 20:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнку абвінавацілі ў змове з Беразоўскім

1

Амерыкана-расейскі прававы інстытут Arli (Нью-Ёрк) вінаваціць службовых асоб Беларусі ў змове з расейскім бізнэсмэнам Барысам Беразоўскім супраць Расеі.

Аб гэтым гаворыцца ў накіраваным 11 жніўня Arli звароце да кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Ўладзіміра Макея і шэрага беларускіх і расейскіх чыноўнікаў.

Arli узначальвае амерыканскі юрыст Эмануіл Зэльцэр, судовы працэс над якім прайшоў у Менскім гарадскім судзе.

У звароце паказваецца, што 5 жніўня ў якасці сведак на судзе выступілі Барыс Беразоўскі і расеец Юлій Дубаў, які таксама знаходзіцца ў міжнародным вышуку.

Па інфармацыі інстытута, Беразоўскі прыбыў у Менск на ўласным самалёце (Bombardier BD-700-1A10 Global Express, борт VP-CEB), на гэтым жа самалёце 12 сакавіка ў Менск прыляцеў Зельцэр, які па прылёце быў арыштаваны.

Arli паказвае, што на расейскага бізнэсмэна заведзена 12 крымінальных спраў, з якіх па шасці завочна вынесены абвінаваўчы прысуд. Восем гадоў Б.Беразоўскі знаходзіцца ў міжнародным вышуку, сваімі дзеяннямі беларускі суд "адкрыта прызнаў сваю гатовасць вынесці абвінаваўчы прысуд супраць Зэльцэра і Функ, засноўваючыся на паказаннях асуджанага крымінальнага злачынца", гаворыцца ў звароце.

Зварот былў таксама накіраваны прэм'ер-міністру Расеі Ўладзіміру Пуціну, міністру замежных спраў Расеі Сяргею Лаўрову, а таксама старшыні КДБ Беларусі Вадзіму Зайцаву, дзяржсакратару савета бяспекі Юрыю Жадобіну, міністру ўнутраных спраў Уладзіміру Навумаву, генеральнаму пракурору Беларусі Рыгору Васілевічу, міністру замежных спраў Беларусі Сяргею Мартынаву.

Як БелаПАН паведамляў раней, Беразоўскі адмовіўся пацвердзіць або аспрэчыць інфармацыю аб дачы паказанняў на судзе ў Менску.

Працэс па крымінальнай справе ў адносінах Э.Зэльцэра пачаўся 30 ліпеня. Сёння яго прысудзілі да 3 год пазбаўлення волі па абвінавачванні ў "камерцыйным шпіянажы" і "і выкарыстанні падложных дакументаў".

Сваякі і сябры падсуднага не раз заяўлялі аб тым, што Б.Беразоўскі мае адносіны ад арышту Э.Зэльцэра. Сам расейскі бізнэсмэн, які пражывае ў Вялікабрытаніі, пацвердзіў у прэсе, што даў Зэльцэру асабісты самалёт для паездкі ў Менск. Ён таксама заявіў, што сустракаўся ў Лондане з групай беларускіх следчых для дачы паказанняў па справе Зэльцэра. Пры гэтым Беразоўскі абвяргае сваё дачыненне да арышту амерыканскага юрыста і заве яго "ашуканцам".

Э.Зэльцэр — адвакат грузінскага бізнэсмэна Бадры Патаркацышвілі і яго далёкага сваяка Джозэфа Кея. Пасля смерці 13 лютага Патаркацышвілі Кей прад'явіў дакументы, паводле якіх ён прызначаны выканаўцам завяшчання памерлага.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках