14 чэрвеня 2026, Нядзеля, 5:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна можа распусціць СНД (Відэа)

13

Украіна, якая з'яўляецца разам з Расеяй і Беларуссю заснавальніцай СНД, можа ініцыяваць працэс роспуску гэтай арганізацыі.

Аб гэтым заявіў лідэр Украінскай народнай партыі Юрась Касценка.

Па ягоным словам, СНД з'яўляецца «недзеяздольнай», а «апошнія падзеі прадэманстравалі, што гэтак званая «садружнасць» нават не гарантуе бяспекі адных удзельнікаў ад вайсковай агрэсыі з боку іншых».

«Памятаю, як у 90-я Леанід Краўчук галоўным заданнем СНД называў забеспячэнне цывілізаванага раззлучэння былых саюзных рэспубалік, каб гэты працэс не даходзіў да сутыкненняў. Дык вось сёння відавочна, што СНД не выканаў і гэтай місыі», – падкрэсліў Касценка.

«Сёння настаў час назваць рэчы сваімі імёнамі», – склаў украінскі палітык.

Нагадаем, што раней аб зыходзе з СНД абвесціла Грузія ў звязі з уводзінамі расейскіх войскаў на тэрыторыю краіны і пачаткам вайсковых дзеянняў. Прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі 12 жніўня на мітынгу перад будынкам парламенту ў цэнтры Тбілісі паведаміў, што ўжо даў адпавядныя ўказанні. «Мы канчаткова пакідаем СНД і прапаноўваем іншым краінам пакінуць гэтае аб'яднанне, якім кіруе Расея», - падкрэсліў Саакашвілі.

Усё дамовы паміж Грузіяй і Беларуссю ў рамках СНД у звязі з зыходам Грузіі з СНД будуць пераведзеныя ў фармат двухбаковых зносінаў. Аб гэтым заявіў сёння амбасадар Грузіі ў Беларусі Давыд Залкаліяні.

«Гаворка ідзе аб асноўных дамовах, якія дзейнічаюць у рамках СНД: аб вольным гандлі, аб садзейнічанні інвестыцыям, аб бязвізавым рэжыме і іншых - увесь комплекс дамоваў як эканамічнага характару, так і спрыяльных адносінаў паміж людзьмі», - сказаў амбасадар.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках