14 чэрвеня 2026, Нядзеля, 5:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Згубілі давер?

8

Расейскія ветінспектары ў панядзелак, 18 жніўня, адпраўляюцца ў Беларусь для правядзення чарговай праверкі пастаўшчыкоў малочнай і мясной прадукцыі ў Расею.

Як паведамілі "Інтэрфаксу" у Рассельгаснаглядзе, за два тыдні расейскія спецыялісты збіраюцца праверыць 30 прадпрыемстваў. У іх ліку - у асноўным тыя прадпрыемствы, якія ўжо пастаўляюць сваю прадукцыю ў Расею. Рассельгаснагляд раней падаў ім гэта права без інспекцый, пад гарантыі ветслужбы Беларусі.

Акрамя таго, аб'ектамі праверак стануць і прадпрыемствы, якія былі праінспектаваныя раней.

Парадак, у адпаведнасці з якім пастаўкі малочнай і мясной прадукцыі з Беларусі ажыццяўляюцца толькі з праінспектаваных расейскімі ветспецыялістамі прадпрыемстваў, Рассельгаснагляд увёў у красавіку мінулага года.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках