13 чэрвеня 2026, Субота, 22:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь увяла антыдэмпінгавую мыту на ўкраінскую карамель

1

Беларусь увяла на тры гады антыдэмпінгавую мыту на ўкраінскую карамель. Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Рады Міністраў №1178.

На карамель, што не змяшчае какавы, мыта ўсталяваная ў памеры 11,76% ад мытнага кошту, на карамель, што змяшчае какаву - 23,9%, перадае АФН.

Як паведамлялася, МЗС Беларусі ў снежні мінулага году скончыў антыдэмпінгавае расследванне ў дачыненні да ўкраінскай карамелі і прапанаваў ураду РБ разгледзець магчымасць уводзінаў увозных мытаў на дадзеную прадукцыю.

У той сама час украінскі бок заявіў, што ўводзіны мыты не акажа асабліва негатыўнага ўздзеяння на ўкраінскіх вытворцаў.

Па словах прадстаўнікоў асацыяцыі «Укркондитер», Украіна пастаўляе ў Беларусь не больш за 5% прадукцыі ад аб'ёмаў усёй унутранай вытворчасці.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках