Віцэ-прэзідэнт ЗША наведае Грузію і Ўкраіну
- 25.08.2008, 17:04
У пачатку верасня ў Грузію прыбудзе з візітам Дзік Чэйні, віцэ-прэзідэнт ЗША. Пасля сустрэчы з Міхаілам Саакашвілі ён плануе наведаць Украіну, арыентыровачна 3-4 верасня.
Акрамя таго, амерыканскі чыноўнік плануе сустрэцца з кіраўнікамі Азербайджана і Італіі ў сваім турнэ, якое пачнецца 2 верасня.
Вядома, што з Віктарам Юшчанкай Чэйні будзе гаварыць аб скарэйшым уступленні Ўкраіны ў НАТА, пытанне якога актывізавалася пасля расейска-грузінскай вайны.