9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка падпісаў закон аб СМІ

4

Аляксандар Лукашэнка падпісаў закон “Аб сродках масавай інфармацыі”, паведамілі у ягонай прэс-службе. Пасля таго, як закон набудзе сілу, па незалежных сродках масавай інфармацыі будзе нанесены непапраўны ўдар.

Нагадаем, законапраэкт аб СМІ быў прынятым беларускім “парламентам” у рэкордава кароткі тэрмін. 17 чэрвеня ніжняя “палата” прыняла яго на першым чытанні, 24 чэрвеня – у другім; 28 чэрвеня законапраэкт быў ухваленым верхняй “палатай”. Новы закон убярэцца ў сілу праз 6 месяцаў пасля афіцыйнага апублікавання.

Найвялікшы непакой у незалежнага журналісцкага таварыства выклікае той факт, што ўлада здолее блякаваць усе інтэрнэт-СМІ, не зарэгістраваныя ў Беларусі як сродкі масавае інфармацыі.

Паводле праэкту закона аб СМІ, спіс парушэнняў, за якія можна выносіць папярэджанне ў адрас рэдакцыяў, размыты й неабмежаваны, а прыпыніць выданне друкаванага СМІ можна нават за адзінае папярэджанне. Пры гэтым выносіць папярэджанне зможа суддзя, пракурор альбо ўраднік кожнага райцэнтру.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках