9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Услед за Сочы два выбухі прагрымелі на курорце ў Балгарыі

3

7 жніўня ў балгарскім курортным горадзе Варна на чарнаморскім узбярэжжы прагрымелі два выбухі.

Аб гэтым паведамляе Риа Новости са спасылкай на France Press. Па інфармацыі мясцовай паліцыі, ля буйнога гандлёвага цэнтра спрацавалі две самаробныя выбухныя прылады. Выбухной хваляй выбітыя вокны і шкляныя дзверы. Пацярпелых няма.

Як перадаюць мясцовыя СМІ, людзі былі эвакуяваныя з гандлёвага цэнтра раніцой у чацвер пасля атрыманых паведамленняў аб рыхтуючыхся выбухах.

Як ужо паведамляў прэс-цэнтр Хартыі'97, на адным з пляжаў у пасёлку Лоо (Вялікі Сочы) у чацвер адбыўся выбух, загінулі два чалавекі, яшчэ трое пацярпелі. Выбух быў такой сілы, што яго было чуваць прыкладна ў радыусе кіламетра ад пляжу.

Выбух адбыўся ў 5-7 метрах ад вады. Як паведамілі агенцтву відавочцы, два чалавекі - мужчына і жанчына - падыходзілі да пляжу і ўбачылі ляжачы на дарозе пакет. Жанчына нахілілася і падняла пакет - тут жа раздаўся выбух. Мужчына і жанчына, як распавядаюць відавочцы, загінулі на месцы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках