9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хельсінкскі камітэт: «У такім стане Зэльцэр не можа ўдзельнічаць у працэсе»

2

Старшыня Беларускага Хельсінкскага камітэта лічыць, што Эмануіл Зэльцэр не можа ўдзельнічаць у судовым працэсе, калі ў турме ў яго паўсталі сур'ёзныя праблемы са здароўем.

«Вельмі цяжка даваць заключэнні, калі судовы працэс праходзіць у сакрэтным рэжыме, адвакаты не могуць шматлікага распавесці, а ў суд не дапушчаюць назіральнікаў. Ёсць вялікія сумневы, што ўсё праходзіць па законе. Тое, што Зэльцэр па стане здароўя не можа сам прыйсці ў суд, кажа аб тым, што ён не можа прымаць удзел у судовым працэсе. Чалавек сур'ёзна хворы, ягонае здароўе для яго цяпер важней, чым тое, што адбываецца ў судзе. У сілу фізічных пакут ён не можа адэкватна ўдзельнічаць ва ўласнай абароне. Пры такіх акалічнасцях узнікае ўсё больш сумневаў у тым, што правы Зэльцэра будуць забяспечвацца і правасуддзе будзе справядлівым», -- заявіў у інтэрв'ю прэс-цэнтру Хартыі’97 Алег Гулак.

Як ужо паведамляў прэс-цэнтр Хартыі’97, стан здароўя грамадзяніна ЗША Эмануіла Зэльцэра, над якім ідзе судовы працэс у Менску, такое, што канвой заносіць яго ў суд на руках. Аб гэтым паведаміў журналістам адвакат Эмануіла Зэльцэра Зміцер Гарачка.

"Э.Зэльцэр стала жаліцца на здароўе. Ён кажа, што яму складана падняцца па лесвіцы у будынак суду, і на чацвёрты паверх канвой яго заносіць на руках", - паведаміў Гарачка.

Пры гэтым ён адзначыў, што "у чалавека, які прымаў лекі ўсё жыццё, і яму зараз іх не даюць, проста павольна памірае арганізм". Адвакат адмовіўся паведаміць падрабязнасці судовага працэсу па справе Э.Зэльцэра, нагадаўшы аб тым, што ён даў падпіску ў судзе аб невыдаванні інфармацыі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках