9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея можа выйсці з Рады Еўропы

4

Расейская дэлегацыя ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы будзе рэкамендаваць кіраўніцтву краіны не заставацца ў Радзе Еўропы, калі будзе прынятае рашэнне аб прыпыненні паўнамоцтваў расейскай дэлегацыі.

Аб гэтым заявіў у Маскве ў панядзелак кіраўнік дэлегацыі ў ПАРЕ Канстанцін Касачоў.

«Калі будзе прынятае рашэнне аб прыпыненні дзейнасці расейскай дэлегацыі, я буду рэкамендаваць кіраўніцтву краіны не заставацца ў Радзе Еўропе»,- сказаў ён.

Касачоў лічыць, што праходжанне ініцыятывы па пераглядзе расейскіх паўнамоцтваў у ПАРЕ малаверагоднае.

У пятніцу група з 24 парламентарыяў ПАРЕ запатрабавала перагляду паўнамоцтваў расейскай дэлегацыі ў Асамблеі.

Як паведаміла крыніца ў апараце арганізацыі, група дэпутатаў выступіла з пісьмовым дакументам, у якім запатрабавала перагледзець «на істотных падставах», пацверджаныя раней паўнамоцтвы дэлегацыі Расеі на маючай адбыцца восеньскай сесіі Асамблеі, якая пройдзе з 29 верасня па 3 кастрычніка ў Страсбурзе. Крыніца растлумачыла, што прапанова парламентарыяў асамблеі была зробленая, «прымаючы да ўвагі сур'ёзную заклапочанасць канфліктам двух дзяржаў - сябраў Рады Еўропы вакол Паўднёвай Асеціі».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках