«Тяни-Толкай» праштурхоўвае кандыдатаў ад улады
27- 19.09.2008, 11:36
Газета «Витьбичи» (орган Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта) 16 верасня на першай старонцы, пад рубрыкай "28 верасня выбары", паведамляе аб выступе 12 верасня на агітацыйным перадвыбарчым мерапрыемстве гурта «Тяни-Толкай».
Агітацыйнае мерапрыемства праводзілася кандыдатамі ў дэпутаты акругаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Кастрычніцкага раёна: Віцебскай-Чыгуначнай №19 (кандыдат ад улады Сяргей Сямашка) і Віцебскай-Кастрычніцкай №20 (кандыдат ад улады Аляксандр Ласякін).
Цытуемы: "Гэты вечар ПАДАРАВАЛІ моладзі дзейсны зараз дэпутат «палаты прадстаўнікоў» Сяргей Сямашка і дэпутат Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў Аляксандр Ласякін".
У наяўнасці абуральнае парушэнне Выбарчага кодэкса (ч.2 арт.47 ВК), які кажа: "Кандыдаты ў дэпутаты, іх давераныя асобы, арганізацыі і асобы, якія агітуюць за абранне кандыдатаў, не маюць права раздаваць ПАДАРУНКІ", паведамляюць «Праваабаронцы за свабодныя выбары».
У публікацыі пададзена, што кандыдатам у дэпутаты Сямашку і Ласякіну ў паднясенні выбаршчыкам ПАДАРУНКУ (а гэта -- прамая агітацыя за абранне) дапамагалі рэктары трох Віцебскіх ВНУ, размешчаных на тэрыторыі Кастрычніцкага раёна.
Выбарчы кодэкс (ч.3 арт.47) абавязвае акруговыя выбарчыя камісіі прыняць меры па спыненні злоўжывання правам на правядзенне агітацыі, аж да адмены рашэння аб рэгістрацыі кандыдатам. Артыкул 49 (ч.5) за парушэнне артыкула 47 ВК дае акруговым камісіям права адмяніць рашэнне аб рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты без папярэдняга папярэджання. Аднак акруговыя выбарчыя камісіі 19-й і 20-й акругаў на парушэнні кандыдатам ад улады глядзяць скрозь пальцы: дадзенае парушэнне нават не разглядалі.
Акрамя таго, газета «Витьбичи» не падала, што гурт «Тяни-Толкай» гэты канцэрт давала бясплатна (хоць для выбаршчыкаў ён быў бясплатным). Каштуе канцэрт гурта падобнага класа прыстойныя грошы. Такім чынам, фінансавалі канцэрт самі кандыдаты ў дэпутаты або рэктары ВНУ. У наяўнасці найгрубейшае парушэнне патрабавання арт.48 ВК, частка 9-я якой кажа: "Палітычныя партыі, іншыя грамадскія аб'яднанні, арганізацыі, грамадзяне Рэспублікі Беларусь не маюць права аказваць іншую матэрыяльную дапамогу пры падрыхтоўцы і правядзенні выбараў, акрамя ўнясення грашовых сродкаў у пазабюджэтны фонд".