9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Драгічыне затрымалі давераных асобаў кандыдата ад БНФ

21 верасня ў Драгічыне каля уваходу на гарадскі рынак за распаўсюд агітацыйных матэрыялаў супрацоўнікамі міліцыі былі затрыманыя давераная асоба кандыдата ад Партыі БНФ Уладзіміра Казекі Алесь Рамановіч і чалец яго перадвыбчага штаба Васіль Пракопчык.

Затрыманыя былі дастаўленыя ў Драгічынскі РАУС. Супрацоўнікі міліцыі затрыманне растлумачылі вельмі дзіўна: яны заявілі, што нельга агітаваць на працоўных месцах (на якіх і на чыіх працоўных месцах - незразумела).

Кандыдат у дэпутаты Уладзімір Казека збіраецца падаваць скаргі ў акруговую камісію і пракуратуру па факце незаконнага затрымання даверанай асобы і чальца перадвыбарчага штаба, а таксама стварэння перашкодаў для правядзення агітацыі, паведамляюць "Праваабаронцы за свабодныя выбары".

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках