9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новыя крымінальныя справы супраць чыноўнікаў

1

Генеральная пракуратура Беларусі ўзбудзіла крымінальную справу ў дачыненні да адной з былых службовых асобаў Бабруйскага гарвыканкама за парушэнне жыллёвага і зямельнага заканадаўства.

Аб гэтым паведаміў намеснік начальніка аддзела па наглядзе за захаваннем правоў і свабодаў грамадзянаў Генеральнай пракуратуры Беларусі Павал Радзівонаў, піша «Интерфакс – Запад».

«У дачыненні да адной з былых службовых асобаў Бабруйскага гарвыканкама ўзбуджаная крымінальная справа за злоўжыванне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі з-за карыслівай зацікаўленасці, за парушэнне жыллёвага і зямельнага заканадаўства", - паведаміў П.Радзівонаў.

Паводле яго словаў, «былі выяўленыя парушэнні парадку размеркавання кватэраў у горадзе, акрамя гэтага камерцыйнай арганізацыі быў аддадзены практычна бясплатна зямельны ўчастак для будаўніцтва гандлёва-забаўляльнага цэнтра, рынкавы кошт якога складае каля $1 млн».

На запатрабаванне Генпракуратуры Бабруйскім гарвыканкамам адмененае неабгрунтаванае рашэнне аб даванні камерцыйнай арганізацыі без правядзення аўкцыёну 1,5 га зямлі для будаўніцтва гандлёва-забаўляльнага цэнтра. У цяперашні час гэты зямельны ўчастак выстаўлены на аўкцыён са стартавым коштам больш Br420 млн.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках