9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукі судзяцца з метрапалітэнам

12

У Менску пачалiся суды вакол зямельных участкаў, якiя знаходзяцца на шляху будаўнiцтва новых станцыяў метро. УП "Дырэкцыя па будаўнiцтве Менскага метрапалiтэна" спрабуе выселiць з дамоў грамадзянаў, якiя патрабуюць раўнацэннай кампенсацыi iхняй уласнасцi.

Гаворка iдзе пра зямлю, якая знаходзiцца на лiнii будаўнiцтва метро "Iнстытут культуры" — "Пятроўшчына". Спачатку ўладальнiкам прыватных дамоў, якiя iдуць пад знос, паабяцалi, што яны атрымаюць новыя дамы. Але пасля таго, як людзi падпiсалi дакументы, у якiх узгаднiлi знос, правiлы гульнi пачалi мяняцца, паведамляе "Народная воля".

Аказваецца, Мiнгарвыканкам ня мае магчымасцi прадаставiць iм новыя дамы, таму людзям прапануюць засяляцца ў кватэры. Некаторыя пагадзiлiся з гэтым, iншыя вырашылi праз суд дамагчыся выключэння iх участкаў з лiку земляў, якiя забiраюцца для будаўнiцтва метрапалiтэна.

У адказ УП "Дырэкцыя па будаўнiцтве Менскага метрапалiтэна" падало ў суд пазоў аб высяленнi ўпартых землеўладальнiкаў. Папярэднiя слуханнi справы пакуль вынiкаў не далi.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках