10 чэрвеня 2026, Серада, 10:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі апазыцыянэр патрапіў у кнігу рэкордаў па затрыманнях

10

Сяргей Панамароў трапіў у зборнік рэкордаў Расеі 2008-га году: за актыўную палітычную дзейнасць супраць клецкага кіраўніка Партыі БНФ 6 разоў узбуджалі крымінальную справу.

Як напісана ў зборніку «Расея. Рэкорды і дасягненні 2008», за апошнія паўтары гады за палітычнную дзейнасць супраць апазіцыянера ўзбуджалі ажно 6 крымінальных спраў па артыкулах 188, 189, 367, 368 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь, паседамляе старонка milinkevich.org.

У кнізе таксама паведамляецца, што Сяргей Панамароў выдае штотыднёвік «Бойкі Клецк», у якім распавядае пра дзейнасць дэмакратычных сілаў, суды над актывістамі, а таксама крытыкуе мясцовыя ўлады. У зборніку ўзгадана, што Сяргей Панамароў з’яўляецца рэгіянальным каардынатарам руху «За Свабоду» і мясцовым кіраўніком Партыі БНФ.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках