19 траўня 2024, Нядзеля, 12:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэзалюцыя Еўрапарламента па Беларусі: У пытаннях дэмакратыі не можа быць саступак

12

Еўрапейскі Парламент прыняў прамежкавую рэзалюцыю аб палітычнай сітуацыі ў Беларусі.

Рэзалюцыя была прынятая Еўрапарламентам большасцю галасоў. 551 дэпутат прагаласаваў у падтрымку рэзалюцыі, 15 — супраць, 31 — устрымаўся.

Прыводзім выклад тэксту рэзалюцыі, апублікаваны на сайце Еўрапарламента і перакладзены прэс-цэнтрам Хартыі’97.

Стратэгія ЕЗ па Беларусі: еўрадэпутаты падкрэсліваюць неабходнасць большай дэмакратызацыі

Дэпутаты Еўрапейскага парламента настойваюць на пяці ўмовах па паляпшэнні адносін паміж Беларуссю і Еўразвязам у рэзалюцыі, прынятай у Страсбургу. Вызваленне палітычных вязняў, свабода незалежным СМІ і палітычным арганізацыям з'яўляюцца галоўнымі пунктамі, вызначанымі Еўрапарламентам для падаўжэння шасцімесячнага тэрміна, на час якога забарона на наведванне ЕЗ для некаторых беларускіх чыноўнікаў была прыпыненая.

Для значнага паляпшэння адносін з ЕЗ, Еўрапейскі парламент вылучыў пяць умоваў у рэзалюцыі. Па меркаванні дэпутатаў Еўрапарламента, Беларусь павінная:

(1) заставацца краінай без палітвязняў;

(2) гарантаваць свабоду СМІ;

(3) працягнуць супрацоўніцтва з АБСЕ па рэфармаванні выбарчага заканадаўства;

(4) палепшыць умовы для працы няўрадавых арганізацый;

(5) гарантаваць вабодусходаў і палітычных асацыяцый.

У кастрычніку 2008, Рада Еўропы прыняла рашэнне аб прыпыненні дзеяння абмежаванняў перасоўвання для некаторых беларускіх чыноўнікаў на тэрмін 6 месяцаў, за выключэннем старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі і асоб, датычных да знікнення ў Беларусі ў 1999-2000 гадах лідэраў апазіцыі і журналіста.

Для спынення палітыкі самаізаляцыі Беларусі ад Еўропы, дэпутаты Еўрапарламента заклікаюць беларускія ўлады паважаць правы чалавека шляхам (1) занясення зменаў у Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь, (2) устрымання ад пагроз крымінальнага пераследу, (3) устаранення ўсіх перашкод для рэгістрацыі няўрадавых арганізацый, (4) паляпшэння адносінаў да нацыянальных меншасцяў.

Беларуская дэмакратычная апазіцыя павінная быць часткаю дыялога па паступовым умацаванні адносінаў Еўразвяза з Беларуссю.

Свабода палітычных арганізацый і СМІ

Парламент прызнае, што беларускія ўлады зрабілі некаторыя пазітыўныя крокі, у прыватнасці зарэгістравалі рух «За Свабоду», узначалены былым кандыдатам у прэзідэнты Беларусі Аляксандрам Мілінкевічам.

Дэпутаты Еўрапарламента таксама прывіталі вяртанне ў падпіску і ў кіёскі недзяржаўных выданняў «Наша ніва» і «Народная воля», адзначыўшы пры гэтым, што яшчэ 13 незалежных выданняў дагэтуль не зарэгістраваныя. Дэпутаты таксама прывіталі ініцыятыву беларускага ўрада абгаварыць міжнародныя стандарты інтэрнэт-СМІ і весці кансультацыі з Беларускай асацыяцыяй журналістаў. Яны папрасілі аказаць фінансавую дапамогу беларускаму тэлевізійнаму каналу Белсат і садзейнічаць афіцыйнай рэгістрацыі гэтага канала.

Палітвязні і смяротнае пакаранне

Парламент вітае вызваленне палітычных зняволеных у Беларусі, але крытыкуе той факт, што некаторыя актывісты прысуджаныя да іншых форм абмежавання волі.

Дэпутаты таксама асудзілі той факт, што Беларусь з'яўляецца адзінай краінай Еўропы, у якой дзейнічае смяротнае пакаранне, і заклікаюць улады выконваць свабоду веравызнання.

Кошт віз і Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт у выгнанні

Павінныя быць прадпрынятыя наступныя крокі для спрашчэння візавых працэдур для беларускіх грамадзян, у прыватнасці паніжэнне кошту шэнгенскіх віз і спрашчэнне працэдуры іх атрымання.

Еўрапейскі парламент асуджае той факт, што беларускія ўлады неаднаразова адмаўлялі ў візах дэпутатам Еўрапарламента і нацыянальных парламентаў.

Дэпутаты Еўрапарламента таксама заклікалі Раду Еўропы і Еўракамісію аказаць ціск на беларускі «парламент», каб ён дазволіў Еўрапейскаму гуманітарнаму ўніверсітэту, які працуе ў выгнанні ў Вільні, вярнуцца і легальна функцыянаваць у Менску.

Парламент таксама заклікаў чэшскае старшынства падпісаць з Беларуссю агульнаеўрапейскую дамову, якая дазволіла бы беларускім дзецям выязджаць у краіны ЕЗ па аздараўленчых праграмах.

Еўрапарламент заклікаў беларускія ўлады "цвёрда прытрымлівацца міжнародных стандартаў бяспекі ў працэсе будаўніцтва новай АЭС", а таксама ратыфікаваць дадатковы пратакол усебаковых гарантый бяспекі МАГАТЭ.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках