17 чэрвеня 2026, Серада, 12:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Музеі бітвы пад Грунвальдам прапанавалі ўсталяваць бела-чырвона-белы сцяг

2
У Музеі бітвы пад Грунвальдам прапанавалі ўсталяваць бела-чырвона-белы сцяг

Беларусы збіраюць подпісы.

У бітве пад Грунвальдам продкі беларусаў біліся бок аб бок з продкамі палякаў, літоўцаў і ўкраінцаў, але на Грунвальдскім полі няма ніякага беларускага сцяга: ні дзяржаўнага, ні нацыянальнага. Гэта прапануюць выправіць.

Намеснік старшыні Партыі БНФ Юрый Мелешкевіч запусціў на сайце iPetitions.com петыцыю за ўсталяванне на Грунвальдскім полі штандара з бела-чырвона-белым сцягам. На гэтым полі ўжо ўсталяваныя сцягі Літвы, Польшчы і Украіны — актывіст прапануе дадаць нацыянальны сцяг Беларусі.

«Беларусы таксама былі неад’емнай часткай гэтай перамогі. Хоругвы Вялікага Княства Літоўскага, сфармаваныя на беларускіх землях — у Мінску, Полацку, Віцебску, Навагрудку, Гродне і іншых гарадах, — змагаліся пад Грунвальдам нараўне з іншымі ўдзельнікамі бітвы, — піша аўтар петыцыі. — Таму ўсталяванне побач з польскім, літоўскім і ўкраінскім сцягамі Беларускага нацыянальнага бела-чырвона-белага штандара з’яўляецца актам гістарычнай справядлівасці і салідарнасці паміж нашымі народамі», — гаворыцца ў петыцыі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках