15 чэрвеня 2026, панядзелак, 11:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі газ усёткі падаражэў. У Беларусі ўзнімаюцца кошты

10

Кошты на прыродны газ для юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў у Беларусі з 1 студзеня павялічаныя на 9,8%.

Кошт узрасце з $158,67 да $174,18 за 1 тыс. куб.м без ПДВ. Адпаведнае рашэнне ўтрымліваецца ў пастанове Міністэрства эканомікі Беларусі №7, паведамілі БелТА у прэс-службе ведамства.

"Неабходнасць перагляду коштаў на прыродны газ для спажыўцоў рэспублікі ўзнілка ў сувязі з падаражэннем 1 студзеня 2009 года кошту набыцця прыроднага газу ў Расейскай Федэрацыі, а таксама змяненнем агульных эканамічных умоваў гаспадарання", - патлумачылі ў Міністэрстве эканомікі.

Улічваючы, што аплата канчатковымі спажыўцамі за спажываны прыродны газ у студзені бягучага года будзе ажыццяўляцца ў лютым, кошты на газ, вызначаныя гэтай пастановай, падлягаюць ужыванню з 1 студзеня 2009 года.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках