9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея павялічвае альтэрнатыўныя пастаўкі газа ў Еўропу праз Беларусь

20

ААТ «Газпрам» павялічвае альтэрнатыўныя пастаўкі газа еўрапейскім спажыўцам у сувязі са скарачэннем транзітных паставак праз Украіну.

Аб гэтым паведаміў афіцыйны прадстаўнік расейскага газавага холдынгу Сяргей Купрыянаў.

«Для забеспячэння еўрапейскіх спажыўцоў Газпрам накіроўвае дадатковыя аб'ёмы праз Беларусь і «Блакітны струмень», а таксама выкарыстае свае рэзервы ў еўрапейскіх падземных сховішчах газа і праводзіць аперацыі на спотавым рынку», - сказаў прадстаўнік газавага канцэрна, перадае РІА «Новости».

Як паведамляе «Інтэрфакс», у аўторак днём польскі газавы канцэрн «ПГНіГ» звярнуўся да Газпрама з просьбай павялічыць на 4-5 млн кубаметраў у суткі пастаўкі газу па газаправодзе Ямал-Еўропа, які пралягае праз Беларусь.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках