17 чэрвеня 2026, Серада, 11:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На службу ў беларускую армію спрабаваў патрапіць хлопец - былая дзяўчына

4

З просьбай аб адпраўцы ва Узброеныя сілы Беларусі звяртаўся хлопец, які раней быў дзяўчынай.

Гэты выпадак адбыўся паўтары гады таму, паведаміў у інтэрв'ю «Беларускай ваеннай газеце» першы намеснік ваеннага камісара Менска Сяргей Маслоўскі, — інфармуе БелаПАН.

«У Беларусі існуюць гранічна строгія медыцынскія паказанні для аперацыі па змене пола. Дзяўчына сапраўды мела патрэбу ў яе правядзенні — і легла на аперацыйны стол, каб стаць мужчынам. Аперацыя прайшла паспяхова. Але мы не маглі задаволіць просьбу гэтага кандыдата ў навабранцы, паколькі ва ўрачоў не было ўпэўненасці, што яго арганізм вытрымае армейскія нагрузкі», — патлумачыў Маслоўскі.

Гэтую гісторыю ён распавёў, адказваючы на пытанне: «Ці часта бываюць выпадкі, калі чалавек, што называецца, просіцца служыць, а яго не бяруць?» Падобныя выпадкі, па словах Сяргея Маслоўскага, бываюць, і даволі часта. «Такія прасіцелі імкнуцца, як правіла, нешта давесці сабе ці іншым», — адзначыў ён.

Першы намеснік ваеннага камісара Менска таксама паведаміў, што яшчэ некалькі гадоў таму ў краіне быў «пэўны лішак прызыўнага рэсурсу». «Зараз з-за дэмаграфічнай сітуацыі ў пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя колькасць юнакоў прызыўнага ўзросту скарацілася. Тым не менш патрэбы Узброеных сілаў у новым папаўненні задавальняюцца цалкам», — сказаў Маслоўскі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках