Міністрам замежных спраў Украіны стаў Пётр Парашэнка
- 9.10.2009, 12:52
Сёння, 9 кастрычніка, Вярхоўная Рада Украіны прагаласавала за прызначэнне Пятра Парашэнкі міністрам замежных спраў.
Дадзенае рашэнне падтрымалі 240 дэпутатаў з 440 зарэгістраваных у залі.
Кандыдатуру Парашэнкі падтрымаў адзін дэпутат ад Партыі рэгіёнаў, 151 чалец фракцыі Блока Юліі Цімашэнка, 63 парламентарыі ад Блока «Наша Украіна» - Народная самаабарона, адзін дэпутат ад Кампартыі, 20 чальцоў фракцыі Блока Літвіна, а таксама чатыры пазафракцыйныя дэпутаты.
Парашэнка - выпускнік факультэта міжнародных адносін і міжнароднага права Кіеўскага універсітэта, эканаміст-міжнароднік. Дэпутат Вярхоўнай Рады 1998-2005 гадоў. У 2005 годзе - сакратар Савета нацыянальнай бяспекі і абароны.
У лютым 2007 года прызначаны кіраўніком Савета Нацыянальнага банка Украіны і ўзначальвае яго дагэтуль.
Як паведамлялася, Вярхоўная Рада перанесла разгляд кадравых пытанняў у Кабінеце міністраў на 22 кастрычніка. Аднак прэзідэнт Віктар Юшчанка заявіў, што настойвае на прызначэнні кіраўніка МЗС ў пяцідзённы тэрмін.