14 чэрвеня 2026, Нядзеля, 4:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сябра АГП Андрэя Бандарэнку прысудзілі да 7 гадоў турмы

9
Сябра АГП Андрэя Бандарэнку прысудзілі да 7 гадоў турмы

Лідэры партыі лічаць, што Андрэю Бандарэнку вынеслі «палітычны прысуд».

Былы незалежны кандыдат у дэпутаты, бізнэсмэн прысуджаны сёння судом Першамайскага раёна Менска да 7 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці, нягледзячы на тое, што няма ніякіх доказаў незаконнага прысваення ім 20 мільёнаў рублёў.

Паводле словаў кіраўніка камісіі па палітычных пытаннях Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандра Дабравольскага ,гэта ні што іншае як палітычны прысуд.

- У суд не былі выкліканыя ні дырэктар, ні камерцыйны дырэктар фірмы, у якой працаваў Бандарэнка, а ён – бізнэс-кансультант, атрымаў пакаранне, бо менавіта ён балатаваўся ў дэпутаты. Тым больш, што Бандарэнка не падпісваў ніякіх папер, няма ніводнага доказа яго віны і справа настолькі цёмная, што дакладна невядома, ці зніклі ўвогуле тыя грошы. Тут відавочна палітычная замова.

Адвакаты Андрэя Бандарэнкі маюць намер падаваць касацыйную скаргу.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках