Арыштаваны і асуджаны намеснік начальніка ўпраўлення «К» МУС Беларусі
13- 16.11.2009, 11:52
Суд Цэнтральнага раёна Менска прысудзіў Сяргея Новіка да 12 гадоў пазбаўлення волі.
Пра гэта «Інтэрфаксу» стала вядома ў судзе Цэнтральнага раёна Менска.
«Паводле прысуду, абвешчанага сёння, былы першы намеснік начальніка ўпраўлення «К» МУС Беларусі Новік прысуджаны да 12 гадоў пазбаўлення волі з адбыццём пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму», паведамілі ў судзе.
«Яшчэ 4 абвінавачваныя, якія праходзілі па гэтай справе, прысуджаныя да пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам ад 3 да 7 гадоў», удакладнілі ў судзе.
Яны маюць права на падачу касацыйнай скаргі на гэтае рашэнне суда на працягу 10 дзён, паведамілі ў судзе.
Нагадаем, што Сяргей Новік абвінавачваўся ў тым, што ў сакавіку 2006 года схіліў раней судзімага да крадзяжу грошай з банкаматаў пры дапамозе падробленых банкаўскіх картак.