11 чэрвеня 2026, Чацвер, 2:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка працягвае «чысткі» кіраўніцтва МУС у рэгіёнах

14

Аляксандр Лукашэнка падпісаў сёння ўказ аб вызваленні Генадзя Хоцькі ад пасады начальніка ўпраўлення ўнутраных справаў Гарадзенскага аблвыканкама.

Генерал-маёр міліцыі звольнены з органаў унутраных справаў у запас Узброеных сілаў, паведамляе БелаПАН.

Раней адзін з гарадзенскіх інтэрнэт-парталаў абвесціў, што абласная міліцыя працуе без начальніка ўжо некалькі тыдняў. Удзень 3 лістапада ў МУС адмовіліся каментаваць гэтую інфармацыю. Як патлумачыў суразмоўца БелаПАН, адхіленне ад пасады начальнікаў абласных упраўленняў — прэрагатыва прэзідэнта, а на той момант ніякіх указаў на гэты конт не было.

17 жніўня ад пасады начальніка ўпраўлення ўнутраных справаў Берасцейскага аблвыканкама быў вызвалены палкоўнік міліцыі Віктар Краснічэнка, на пяць дзён раней быў падпісаны ўказ аб вызваленні начальніка УУС Гомельскага аблвыканкама палкоўніка міліцыі Сяргея Шутава.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках