Макрон анансаваў візіт Зяленскага на саміт «Вялікай сямёркі»
- 10.06.2026, 22:29
Фота: Getty Images
На палях саміту адбудзецца дыскусія пра вайну РФ ва Украіне.
Украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі 16 чэрвеня возьме ўдзел у саміце «Вялікай сямёркі» (G7) і абмяркуе сітуацыю з вайной РФ ва Украіне. Пра гэта заявіў французскі лідар Эманюэль Макрон, чые словы прыводзіць «Укрынформ».
«У аўторак раніцай у нас будзе дыскусія па Украіне з прэзідэнтам Зяленскім. І гэта вельмі важна для нас, таму што трэба аднавіць збліжэнне пазіцый у G7 у падтрымку Украіны па розных аспектах, відавочна, гэтай вайны. Гэта значыць, патрэбныя падтрымка, перамовы і абавязацельствы», — заявіў Макрон.
Пры гэтым ён заўважыў, што саміт пачнецца з асобнай сустрэчы лідараў краін G7. Там кіраўнікі дзяржаў закрануць «вялікія тэмы міжнародных крызісаў». На наступны дзень «раніцай у нас будзе дыскусія па Украіне з прэзідэнтам Зяленскім», — распавёў Макрон.