Як у Беластоку сустракалі Анджэя Пачобута
- 10.06.2026, 21:40
Сустрэча адбылася ў традыцыйным месцы правядзення акцый салідарнасці з былым палітвязнем.
10 чэрвеня былы палітвязень Анджэй Пачобут наведаў Беласток.
Журналіста сустракалі каля помніка ксёндзу Ежы Папялушку, дзе апошнія пяць гадоў праходзілі акцыі салідарнасці з былым палітвязнем.
На сустрэчу прыйшлі беларусы, якія былі вымушаныя пакінуць радзіму. Многія прынеслі партрэты тых, хто яшчэ знаходзіцца за кратамі ў Беларусі.
Фотарэпартаж апублікавала «Салідарнасць».









