2 траўня 2024, Чацвер, 3:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Следства па справе ваўкавыскіх прадпрымальнікаў завершана

1

26 лістапада ў Менскім следчым ізалятары абвінавачаны ў падрыхтоўцы тэракту Уладзімір Асіпенка падпісаў пратакол аб заканчэнні следства і пачаў знаёміцца са справай.

Пра гэта «Радыё Свабода» паведаміла адвакат Тамара Сідарэнка.

«Як рэагуе Асіпенка? Ён абураецца. На мой погляд, у следчых сапраўды няма падстаў выносіць яму такое абвінавачанне», -- сказала Тамара Сідарэнка.

Паводле дадзеных журналістаў, Мікалай Аўтуховіч, раней абвінавачаны ў падрыхтоўцы тэракту, таксама пачаў знаёмцца з матэрыяламі завершанай справы. Калі адбудзецца суд, адвакаты абвінавачаных неведаюць.

Вядома, што Мікалай Аўтуховіч і Уладзімр Асіпенка вінаватымі сябе не прызнаюць і тлумачаць пераслед помстай за іх барацьбу з карупцыяй у мясцовай уладзе.

Ваўкавыскія прадпрымальнікі Мікалай Аўтуховіч, Юрый Лявоўнаў і Уладзімір Асіпенка былі затрыманыя 8 лютага. 18 лютага прадпрымальнікам было прад'яўлена абвінавачванне па арт. 218 Крымінальнага кодэкса (наўмыснае знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці). 23 чэрвеня ў дачыненні да Аўтуховіча і, як паведаміла МУС, «іншых асобаў» узбуджаная справа па арт. 359 КК (тэрарыстычны акт) у выглядзе падрыхтоўкі (арт. 13).

8 жніўня Лявонава вызвалілі з менскага следчага ізалятара, а 24 верасня з яго былі знятыя ўсе абвінавачванні.

З 16 красавіка па 16 ліпеня Аўтуховіч праводзіў галадоўку, патрабуючы ў найкарацейшыя тэрміны альбо перадаць справу ў суд, альбо змяніць усім падследным меру стрымання з утрымання пад вартай на падпіску аб невыяздзе.

Праваабаронцы лічаць затрыманых палітычнымі вязнямі, звяртаючы ўвагу на тое, што Аўтуховіч і Лявонаў раней ужо былі асуджаныя і прызнаныя міжнароднай супольнасцю вязнямі сумлення.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках