15 чэрвеня 2026, панядзелак, 11:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мірэй Мюсо: «Спадзяюся, што свабода і дэмакратыя стануць агульнымі каштоўнасцямі беларусаў і французаў»

Новы амбасадар Францыі ў Беларусі прыбудзе ў Менск да канца гэтага года, паведаміла ў Барысаве (Менская вобласць) цяперашні кіраўнік дыпмісіі Мірэй Мюсо.

Цяперашні амбасадар Францыі пакіне Менск у сярэдзіне снежня. Яна адмовілася назваць імя новага кіраўніка дыппрадстаўніцтва, сказаўшы толькі, што гэта будзе «выдатны амбасадар». Мюсо, паведаміла, што ўжо сустракалася з ім і дзялілася сваімі ўражаннямі пра знаходжанне ў Беларусі, перадае БелаПАН.

Адказваючы на пытанні журналістаў, амбасадар не змагла сказаць, што яна лічыць галоўным са зробленага за час яе дыпламатычнай місіі ў Менску. «Я імкнулася весці актыўную дзейнасць ва ўсіх сферах. Я шчаслівая, што ўзмацніўся палітычны складнік нашых стасункаў. Спадзяюся, што французы і беларусы будуць працягваць сумленны рух да таго, каб свабода і дэмакратыя сталі агульнымі каштоўнасцямі, якія мы паважаем», — сказала Мюсо.

Яна таксама адзначыла «пэўныя поспехі» у сферы эканамічнага супрацоўніцтва, звярнуўшы ўвагу на тое, што прадстаўнікі шматлікіх французскіх кампаніяў ужо пабывалі ў Беларусі.

Выступаючы на прыёме ў Барысаве з нагоды заканчэння сваёй дыпмісіі, Мюсо заявіла, што за тры гады яе знаходжання ў Менску стасункі Беларусі з Францыяй, як і з іншымі еўрапейскімі краінамі, палепшыліся. Амбасадар спадзяецца, што ў будучыні цяжкасцяў у адносінах паміж двума дзяржавамі не будзе.

Мюсо адзначыла, што мае намер ізноў пабываць у Беларусі ў адпачынку.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках