10 чэрвеня 2026, Серада, 12:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юшчанка сустрэўся з намеснікам старшыні Партыі БНФ

1

28 лістапада ў Кіеве Ігар Лялькоў выступіў з вітальным словам на з'ездзе партыі «Наша Украіна» ад імя старшыні Партыі БНФ Аляксея Янукевіча.

Як паведаміў БелаПАН намеснік старшыні Партыі БНФ, пасля заканчэння з'езду ён сустрэўся з прэзідэнтам Украіны Віктарам Юшчанкам, які ўзначальвае партыю «Наша Украіна».

«У размове Юшчанка падкрэсліў важнасць сувязяў паміж дэмакратычнымі сіламі Украіны і Беларусі, а таксама адзначыў неабходнасць кансалідацыі высілкаў усіх краінаў Балта-Чарнаморскага рэгіёна ў справе еўрапейскай інтэграцыі на ўмовах захавання нацыянальнай ідэнтычнасці гэтых краінаў», — сказаў Лялькоў.

У той жа дзень адбыліся перамовы Лялькова са старшынём цэнтральнага выканаўчага камітэта «Нашай Украіны» Раманам Бессмертным. Падчас гэтай сустрэчы былі абмеркаваныя пытанні супрацоўніцтва Партыі БНФ і «Нашай Украіны» на міжнароднай арэне, паведаміў намеснік старшыні Партыі БНФ.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках