Украінскія вайскоўцы адрэзалі акупантам доступ да порта Марыупаля
2- 10.06.2026, 12:14
- 2,294
Аперацыю правялі байцы «Азова» разам з СБУ і СБС.
Украінскія Сілы абароны нанеслі ўдар па аб’ектах партавой інфраструктуры ў акупаваным Марыупалі, які выкарыстоўваецца расійскімі войскамі для лагістычнага забеспячэння на поўдні Украіны.
Як паведамілі у 1-м корпусе НГУ «Азоў», аперацыя была праведзена сумесна з падраздзяленнямі СБУ і СБС Украіны.
У выніку атакі былі паражаныя аб’екты крытычнай інфраструктуры порта. Пашкоджанні атрымалі электрападстанцыі, радыёлакацыйнае абсталяванне, рамонтная інфраструктура, дыспетчарская вежа і рэзервуары з гаруча-змазачнымі матэрыяламі.
Таксама вядома пра паражэнне сухагруза Lady Augusta, які знаходзіцца пад санкцыямі і выкарыстоўваецца ў складзе расійскага «ценявога флоту».
У «Азове» заявілі, што пасля ўдару порт апынуўся цалкам абясточаны, а магчымасці яго выкарыстання ў ваенных мэтах на дадзены момант адсутнічаюць.