Ва Украіне паспяхова выпрабавалі ўласную альтэрнатыву сістэме СПА Patriot
1- 10.06.2026, 12:59
- 2,254
Ракета будзе збіваць балістычныя ракеты акупантаў.
Украінская абаронная кампанія Fire Point заявіла пра паспяховае правядзенне першых лётных выпрабаванняў новай зенітнай ракеты FP-7.x. Яна пазіцыянуецца як больш даступная альтэрнатыва дэфіцытным заходнім сістэмам Patriot і SAMP-T. Пра гэта гаворыцца ў матэрыяле Financial Times.
Паводле звестак выдання, ракета прызначаная для перахопу розных паветраных мэтаў, у тым ліку балістычных. У межах праекта таксама распрацоўваецца сістэма СПА пад назвай Freyja, якая будзе складацца з радыёлакацыйных станцый выяўлення і сістэмы кіравання.

Асобныя элементы комплексу Украіна плануе атрымліваць ад еўрапейскіх партнёраў. Fire Point абмяркоўвала супрацоўніцтва з шэрагам абаронных кампаній, уключаючы Hensoldt, Thales, Leonardo і Kongsberg.
Сузаснавальнік і галоўны канструктар Fire Point Дзяніс Шцілерман адзначыў, што далейшая рэалізацыя праекта будзе залежаць ад хуткасці ўзаемадзеяння з заходнімі партнёрамі.