10 чэрвеня 2026, Серада, 12:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пачалося расследаванне смерці актывіста Партыі БНФ Валянціна Доўнара

5

Актывіст Партыі БНФ з Мар’інай Горкі памёр ад атрыманых траўм 26 лістапада ў бальніцы.

Як паведамляе прэс-служба Партыі БНФ, расследаванне дзіўнай смерці Валянціна Доўнара ўжо пачалося. 30 лістапада супрацоўнікі крымінальнага вышуку звязаліся з аднапартыйцам загінулага Алесем Васьковічам і запрасілі яга на размову. Паколькі Васьковіч знаходзіўся на працы ў Менску, супрацоўнікі крымінальнага вышуку прыехалі ў Менск і сустрэліся з ім. Размова тычылася менавіта абставінаў смерці Валянціна Доўнара.

Алесь Васьковіч расцэньвае гэтыя дзеянні як пачатак расследвання па факце забойства Валянціна Доўнара.

«Добра, што яны пачалі хоць нешта рабіць. Напрыклад, ніхто са знаёмых Валянціна Доўнара не верыць, што мужчына быў п'яны, калі яго збівалі. Таксама дзіўна, што зніклі некаторыя асабістыя рэчы спадара Доўнара», - распавёў Алесь Васьковіч.

Нагадаем, што раней у інтэрв’ю газеце «Наша Ніва» Алесь Васьковіч паведаміў, што 20 лістапада прыкладна а 22 гадзіне на Валянціна Доўнара накінуліся на вуліцы невядомыя і пачалі збіваць яго жалезнымі прутамі па галаве. 49-гадовага актывіста Партыі БНФ даставілі ў рэанімацыю, але выратаваць яго не здолелі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках