10 чэрвеня 2026, Серада, 12:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Індыі заблакавалі мільёны мабільнікаў

6

У Індыі заблкавана некалькі мільёнаў мабільных тэлефонаў з няправільным ідэнтыфікацыйным нумарам.

Пятнаццацізначны код IMEI павінен быць у кожнага мабільніка. У выпадку, калі ён адсутнічае, знікае магчымасць адсачыць званок, а таксама даведацца мадэль і іншыя дадзеныя пра тэлефон, паведамляе Lenta.ru.

Індыйскія спецслужбы лічаць, што тэлефоны без IMEI выкарыстоўваюцца для арганізацыі нападаў баевікоў. Сотавым аператарам было загадана адключыць званкі на гэтыя тэлефоны з меркаванняў бяспекі. Пры гэтым шмат якія легальныя карыстальнікі таксама былі заблакаваныя, бо набылі падобныя тэлефоны.

Кода IMEI у Індыі не маюць недзе звыш 25 млн мабільнікаў. Звычайна гэта танныя прылады, альбо зробленыя ў Індыі, альбо ўвезеныя з Кітая. На іх адсутнічае гандлёвая марка. Па дадзеных Індыйскай сотавай асацыяцыі, на тэлефоны без маркі прыходзіцца 30% продажаў усіх мабільнікаў.

У цэлым у краіне налічваецца 488 млн абанентаў сотавай сувязі. Штомесяц гэтая колькасць павялічваецца на некалькі мільёнаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках